Душпастырскія аб’явы Лiда 23.12.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

ІV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА– 23.12.2018

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

24.12  (панядзелак) – Вігілія Божага Нараджэння. Нагадваем аб рэлігійным характары Вігілійнай Вячэры. Св. Імшы ў нашай парафіі ў гэты дзень: 7.00 -Рараты, 24.00 – Пастэрка. Св. Імшы на 18.00 не будзе.

 

25.12 (аўторак) – урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы ў нашай святыні ў 10.00  і 11.30.

 

26.12 (серада) – другі дзень урачыстасць Нараджэння Пана; свята Св. Стэфана, першамучаніка. Благаслаўленне аўса. Св. Імшы ў нашай святыні ў 10.00 і 18.30.

27.12 (чацвер) – успамін св. Яна Апостала. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення віна.

28.12 (пятніца) – свята Святых Немаўлят, мучанікаў. Малітва падзякі за дар жыцця і малітва аб прабачэнні забойства ненароджаных дзяцей.

30.12 (нядзеля) – свята Святой Сям’і. Молімся аб хрысціянскім жыцці і святасці ў нашых сем’ях. У парафіі “Святой Сям’і” на Рыбіноўскага адпуст.

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні – 02.01 (серада) ў 18.30,

за памерлых – 05.01 (субота) ў 9.00.

 

3. У сакрыстыі вядзецца запіс (да 5 студзеня 2019) на душпастырскі візіт (каляду). Святар наведае вашу сям’ю толькі па папярэднім запісе-запрашэнню. Каляда распачнецца 8 студзеня 2019 г. (аўторак) у  19.00.

 

4.Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews