Душпастырскія аб’явы Лiда 09.12.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

ІI НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА– 09.12.2018

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

Сёння, 9 снежня, – Дыяцэзіяльны Дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама будзем маліцца за ахвярадаўцаў нашай парафіі.

13.12 (серада) – успамін св. Луцыі, панны і мучаніцы;

14.12 (чацвер) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і Доктара Касцёла;

17.12 (нядзеля) - малітва і благаслаўленне маці, якія рыхтуюцца да нараджэння дзіцяці. Ахвяры, якія   будуць збірацца на тацу, згодна з распараджэннем кс. біскупа, будуць прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

Адвэнт: запрашаем усіх вернікаў на Рараты штодзённа а 7 гадзіне, дзеці і моладзь – панядзелак, серада і пятніца таксама а 7 гадзіне.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.  У парафіяльнай  краме  можна набыць рэлігійныя рэчы (святочныя паштоўкі, календары на 2019  год на полькай і беларускай мовах, абразы), Можна набыць аплаткі на вігілійны стол, а таксама свечкі дабрачыннай каталіцкай арганізацыяі Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

4. У сакрыстыі вядзецца запіс на душпастырскі візіт (каляду). Святар наведае вашу сям’ю толькі па папярэднім запісе-запрашэнню.

 

5.  Да  15.12 будзем наведваць людзей хворых і сталых, якія хацелі б паяднацца з Богам, з Касцёлам і іншым чалавекам у Сакрамэнце св. Споведзі і Намашчэнню хворых. Просім жадаючых звярнуцца ў сакрыстыю.

 

6. Споведзь перад святам  Божага Нараджэння ў нашай парафіі 20.12 (чацвер). Святары будуць спавядаць  з 06.30.., 16.00-17.00 – дзеці і моладзь, з 17.45 …

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews