Душпастырскія аб’явы Лiда 02.12.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

I НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА– 02.12.2018

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

Сёння І нядзеля Адвэнта (адарацыйная). Пачатак новага літургічнага и душпастырскага  года.  Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў. Заахвочваем усіх да пабожнага і трэзвага перажывання Перыяду Адванта.

Інтэнцыя на снежань: малітва аб добрай духоўнай падрыхтоўцы да святаў Божага Нараджэння.

Пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў  першакамунійных дзяцей, якія ў наступным годзе прыступяць да І Св. Споведзі і Св. Камуніі. Прысутнасць абавязковая!

Запрашаем усіх вернікаў на Рараты штодзённа а 7 гадзіне, дзеці і моладзь – панядзелак, серада і пятніца а 7 гадзіне.

 

3 снежня (панядзелак) - успамін св. Францішка Ксаверыя, святара.

5 снежня (серада) - свята гадавіны Асвячэння Катэдральнай Базылікі ў Гродна.

 

6 снежня  - першы чацвер месяца. У 18.30 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новых пакліканнях да святарскай службы і манаскага жыцця.

7 снежня (пятніца) - успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, а таксама І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

 

8 снежня (субота) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік павінен   ўстрымацца ад неабавязковай фізічнай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле ў  7.00 і 18.30 .

9 снежня (нядзеля) – Дыяцэзіяльны Дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама будзем маліцца за ахвярадаўцаў нашай парафіі.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 05.12 у 18.30,

 

У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2019 го

3.  У парафіяльнай  краме  можна набыць рэлігійныя рэчы (святочныя паштоўкі, календары на 2019  год на полькай і беларускай мовах, абразы), Можна ўжо набыць аплаткі на вігілійны стол, а таксама свечкі дабрачыннай каталіцкай арганізацыяі Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

4. У сакрыстыі вядзецца запіс на душпастырскі візіт (каляду). Святар наведае вашу сям’ю толькі па папярэднім запісе-запрашэнню.

 

5. З 03.12 па 15.12 будзем наведваць людзей хворых і сталых, якія хацелі б паяднацца з Богам, з Касцёлам і іншым чалавекам у Сакрамэнце св. Споведзі і Намашчэнню хворых. Просім жадаючых звярнуцца ў сакрыстыю.

8.12 з 11.00 будзем наведваць сталых і хворых людзей у вёсцы Верх-Ліда і Чахаўцы.

 

6. Споведзь перад святам  Божага Нараджэння ў нашай парафіі 20.12 (чацвер). Святары будуць спавядаць  з 06.30.., 16.00-17.00 – дзеці і моладзь, з 17.45 …

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews