Душпастырскія аб’явы Шчучын 02.12.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА I НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год С – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння распачынаецца Адвэнт. Гэта перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння і другога прыйсця Езуса Хрыста, таму пастараемся больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.

Падчас Адвэнту Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.

Сёння I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц снежань: малітва за людзей бедных духоўна і матэрыяльна.

 

 

З літургічнага календара:

 

3 снежня (панядзелак) - ўспамін св. Францішка Ксаверыя, святара.

 

5 снежня (серада) - свята гадавіны Асвячэння Катэдральнай Базылікі ў Гродна.

 

6 снежня першы чацвер месяца. У 18.30 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

7 снежня (пятніца) - успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, а таксама І пятніца месяца. Споведзь зранку ў 9.15 і вечарам з 18.15.

 

8 снежня (субота) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах.

 

9 снежня (нядзеля) – Дыяцэзіяльны Дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама будзем маліцца за ахвярадаўцаў нашай парафіі.

У наступную нядзелю пасля св. Імшаў ў 11.30 і 14.00 благаслаўленне мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Парадак адведзінаў хворых на вёсках наступны:
  • 4 снежня, аўторак – у 11.00–вёскі Плянты, Ст. Гернікі і Даўлюдаўшчына.
  • 5 снежня,  серада – у 11.00 — вёскі Навасёлкі і Янчукі;
  • 6 снежня, чацвер – у 11.00 -  вёскі Рэзы і Руткевічы;
  • 7 снежня, пятніца – у 11.00 — вёскі Буйвічы і Тур’я
  • 11 снежня, аўторак, — у 11.00 – в. Тапілішкі

 

Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сёння запісаць у сакрыстыі.

 

Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у наступныя дні:

 

  • 8 снежня, субота, з 11.30 вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”;
  • 12 снежня, серада, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 14 снежня, пятніца, ад касцёла да “Масласырзавода”.

 

Да хворых у горадзе, акрамя 8 снежня, будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 7 снежня.

 

План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

 

  • Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага Нараджэння будзе 19 снежня ў сераду.
  • Тыя, хто заказваў DVD дыск прысвечаны Юбілейнай урачыстасці з нагоды 300-годдзя прыбыцця Піяраў у Шчучын, можна забраць у сакрыстыі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і іншую каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі ёсць аплаткі, святочныя паштоўкі, календары на 2019 год і свечкі на вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

 

 

 

Інфармацыя аднасна каляды!

 

У гэтым годзе па калядзе пачнём хадзіць з чацвярга, 27 снежня. У сувязі з арганізацыйнай падрыхтоўкай да каляды просьба, каб на працягу бліжэйшых трох тыдняў (да 23 снежня) прынесці спісы у сакрыстыю альбо запісацца індывідуальна жыхарам вёсак: Рэзы, Руткевічы, Тур’я, Янчукі, Буйвічы, Плянты, Навасёлкі, уключна вуліцы каля Навасёлак, якія належаць да горада, Тапілішкі, а таксама жыхарам вуліц Паўднёва-Заходняя, Заходняя, Будаўнікоў, Рудога, “Поле Цудаў” і дамы каля Плянтаў і скрыжавання.

 

 

  • Цяпер адбудзецца абрад благаслаўлення аплаткаў.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews