Душпастырскія аб’явы Лiда 25.11.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

XХXІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 25.11.2018

 

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

25-27.11 (нядз., панядз., аут.) – 40-гадзіннае Набажэнства ў гонар апекі св. Юзафа Каласанса, якое правядзе кс. Уладзіслаў Сурвіла  Усе ахвяры, якія будуць сабраны ў гэтыя тры дні, будуць накіраваны на патрэбы парафіяльнай супольнасці святара. Агульная навука будзе праводзіцца падчас св. Імшы. Адарацыя будзе праходзіць на працягу ўсяго дня. План  Адарацыі змешчаны  на дошцы аб’яў пры выхадзе з касцёла, а таксама на нашай старонцы ў Інтэрнэце.

 

30 лістапада (пятніца) – свята св. Андрэя, апостала.

1 снежня  — І субота месяца. .Пасля св. Імшы на 18.30  — набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП.

2 снежня  — І нядзеля Адвэнта (адарацыйная). Пачатак новага літургічнага года.  Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў. Заахвочваем усіх да пабожнага і трэзвага перажывання Перыяду Адванта.

Інтэнцыя на снежань: малітва аб добрай духоўнай падрыхтоўцы да святаў Божага Нараджэння.

Пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў  першакамунійных дзяцей, якія ў наступным годзе прыступяць да І Св. Споведзі і Св. Камуніі. Прысутнасць абавязковая!

 

Адвэнт: запрашаем усіх вернікаў на Рараты штодзённа а 7 гадзіне, дзеці і моладзь – панядзелак, серада і пятніца а 7 гадзіне.

 

На гэтым тыдні будзе адпаўлена св. Імшы за памерлых  “Выпамінковыя”:

  • 29.11  (чацвер), 18.30 (10/10);

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 05.12 у 18.30,
  • за памерлых – 01.12 у 9.00.

 

У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2019 год.

 

3.У парафіяльнай  краме  можна набыць рэлігійныя рэчы: знічы, абразы, малітоўнікі, спеўнікі,  а таксама календары на 2019 год на беларускай і польскай мовах.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews