Душпастырскія аб’явы Шчучын 25.11.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ,

НЯДЗЕЛЮ ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ.

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

  • Падзякаваць за ахвяры на семінарыю і за дапамогу клерыку.

 

З літургічнага календара:

 

27 лістапада (аўторак) – свята Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за Ордэн Піяраў.

 

30 лістапада (пятніца) – свята св. Андрэя, апостала.

 

1 снежня першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

2 снежня - І нядзеля Адвэнта. Заахвочваем, каб у гэты асаблівы перыяд літургічнага года больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.

Таксама І нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз., змена ружанцовых таямніцаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У наступную нядзелю падчас кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне аплатак і ўжо можна будзе іх набываць.

 

  • У сувязі з тым, што Адвэнт у гэтым годдзе практычна толькі тры тыдні, то ўжо сёння аб’яўляем парадак наведвання хворых перад святамі Божага Нараджэння.

 

 

На вёсках да хворых прыедзем у наступныя дні:

  • 4 снежня, аўторак – у 11.00–вёскі Плянты, Ст. Гернікі і Даўлюдаўшчына.
  • 5 снежня,  серада – у 11.00 — вёскі Навасёлкі і Янчукі;
  • 6 снежня, чацвер – у 11.00 -  вёскі Рэзы і Руткевічы;
  • 7 снежня, пятніца – у 11.00 — вёскі Буйвічы і Тур’я
  • 11 снежня, аўторак, — у 11.00 – в. Тапілішкі

Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сказаць святарам у наступную нядзелю ў сакрыстыі.

 

Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у наступныя дні:

 

  • 8 снежня, субота, з 11.30 вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”;
  • 12 снежня, серада, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 14 снежня, пятніца, ад касцёла да “Масласырзавода”.

 

Да хворых у горадзе, акрамя 8 снежня, будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 7 снежня.

 

План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

 

  • Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага Нараджэння будзе 19 снежня ў сераду.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews