Душпастырскія аб’явы Шчучын 18.11.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХХІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

На гэтым тыдні:

 

20 лістапада (аўторак) - успамін св. Рафала Каліноўскага, святара.

 

21 лістапада (серада) – успамін Ахфяравання Найсв. Панны Марыі (Ofiarowania NMP).

 

22 лістапада (чацвер) - успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хароў і касцёльнай музыкі.

 

24 лістапада (субота) – успамін святых Мучанікаў з В’етнама.

 

25 лістапада (нядзеля) – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету (Chrystusa Króla). У нашай дыяцэзіі дзень малітв у інтэнцыі Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. Ахвяры, якія будуць складвацца ў наступную нядзелю на тацу, прызначаны на патрэбы Гродзенскай семінарыі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Сёння а 17.00 гадз., у касцёле, пройдзе сустрэча бацькоў, дзеці якіх у гэтым навучальным годзе прыступяць да І споведзі і св. Камуніі.

 

  • Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:

- панядзелак і серада ў 9.15;

- аўторак ў 18.15;

 

  • Сказаць на 11.30: У наступную нядзелю падчас св. Імшы ў 11.30 новыя хлопцы будуць прыняты ў кандыдаты на міністрантаў, а міністранты атрымаюць новыя ступені паслугі і адновяць міністранцкую прысягу. Таксама адбудзецца прыняцце новых харыстак і аднаўленне харысткамі прысягі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса для дзяцей Водограй.

 

  • Ёсць магчымасць заказаць DVD дыск з урачыстасці прысвечанай 300-годдзю прыбыцця піяраў у Шчучын. На двух дысках запісана поўнасцю св. Імша ў касцёле і навуковая канферэнцыя з выступленнямі у РДК. Хто быў бы зацікаўлены набыццём дыска, запрашаем у сакрыстыю. Кошт дыска — 10 руб.

 

Пасля Імшы ў 10.00 і 11.30 віншаванне а. Вітольда Пяцельчыца і а. Віталія Сярко (калі будуць жадаючыя).

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews