Душпастырскія аб’явы Лiда 18.11.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

XХXІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 18.11.2018

 

На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Сёння ў  нашай парафіі вітаем кс. дырэктара Гродзенскай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” Рамана Рачко разам з супрацоўнікамі гэтай арганізацыі, якія пасля св.Імшы будуць збіраць ахвяры на патрэбы людзей бедных, а таксама дзяцей з мнагадетных сем’яў  нашай дыяцэзіі.

 

20.11 (аўторак) – успамін св. Рафала Каліноўскага, святара;

21.11 (серада) – успамін Ахвяравання НМП;

22.11 (чацвер) - успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хораў і касцельный музыкі. Молімся за развіцце музыкі і касцельнага спеву.

24.11 (субота) – успамін св.   Андрэя Зунг Лака, святара, і яго паплечнікаў, мучанікаў  з В’етнама;

25.11 (нядзеля) - урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дзень малітвы ў інтэнцыі выхавацеляў, выкладчыкаў і клерыкаў ВДС у Гродна і ВДС Піяраў у Кракаве.

 

25-27.11 (нядз., панядз., аут.) – 40-гадзіннае Набажэнства ў гонар апекі св. Юзафа Каласанса, якое правядзе кс. Уладзіслаў Сурвіла  Усе ахвяры, якія будуць сабраны ў гэтыя тры дні, будуць накіраваны на патрэбы парафіяльнай супольнасці святара. Агульная навука будзе праводзіцца падчас св. Імшы. Адарацыя будзе праходзіць на працягу ўсяго дня. План  Адарацыі змешчаны  на дошцы аб’яў пры выхадзе з касцёла, а таксама на нашай старонцы ў Інтэрнэце.

 

На гэтым тыдні будуць адпаўлены св. Імшы за памерлых  “Выпамінковыя”:

  • 21.11 (серада) – 18.30 (8/10);
  • 24.11  (субота), 18.30 (9/10);

 

У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 05.12 у 18.30,
  • за памерлых – 01.12 у 9.00.

 

 

У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2019 год.

 

У парафіяльнай  краме  можна набыць рэлігійныя рэчы: знічы на магілы нашых памерлых, абразы, малітоўнікі, спеўнікі,  а таксама календары на 2019 год на беларускай і польскай мовах.

 

02.12  (нядзеля) – пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў  першакамунійных дзяцей, якія ў наступным годзе 2019 прыступяць да І Св. Споведзі і Св. Камуніі. Прысутнасць абавязковая!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews