Душпастырскія аб’явы Лiда 04.11.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

XХXІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 04.11.2018

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на лістапад – малітва за ўсіх памерлых папаў, біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў, а таксама за нашых  памерлых блізкіх і родных.

За набожнае наведванне могілак 01-08.11 можна атрымаць поўны адпуст (прабачэнне ўсіх караў за грахі) і частковы ў іншыя  дні года.Умовы адпусту: набожнае наведванне касцела або капліцы, стан асвячаючай ласкі, малітва ў інтэнцыях св. Айца (“Ойча наш..” або “Веру ў Бога..”)

 

07. 11 (серада) - пачатак Навэнны перад урачыстасцю  НМП Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці, Заступніцы дыяцэзіі.

09.11 (пятніца) - свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі,  катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх касцёлаў свету.  Молімся за патрэбныя ласкі для Святога Айца Францішка ў кіраванні  сусветным Касцёлам.

 

 

11.11 (нядзеля) – усе сабраныя ахвяры будуць прызначаны на патрэбы нашай дыяцэзіі.

 

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

 

На гэтым тыдні будуць адпаўлены св. Імшы за памерлых  “Выпамінковыя”:

  • 08.11 (чацвер) – 18.30 (3/10);
  • 10.11  (субота) — 18.30 (4/10);
  • 11.11 (нядзеля) – 10.00 (5/10)

 

У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2019 год.

 

У парафіяльнай  краме  можна набыць рэлігійныя рэчы: знічы на магілы нашых памерлых, абразы, малітоўнікі, спеўнікі,  а таксама календары на 2019 год на беларускай і польскай мовах.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 07.11 (серада)  у 18.30,

3. Вялікі дзякуй за ахвяры, якія складаеце на выпамінкі.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews