Душпастырскія аб’явы Лiда 28.10.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

XХX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 28.10.2018

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

Сёння ўрачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла. Заахвочваем да малітвы-падзякі за жывых і памерлых дабрадзеяў і ахвярадаўцай нашай парафіяльнай святыні.

 

31.10 (серада) – завяршэнне ружанцовага набажэнства. Варта задаць сабе пытанне: якой была мая ружанцовая малітва ў гэтым месяцы?

 

01.11 (чацвер) – урачыстасць Усіх Святых. Св. Імшы  ў нашай святыні 10.00 і 18.30.  У  гэты дзень неабходна прыняць удзел у св. Імшы, а таксама ўстрымацца ад фізічнай працы дома.

02.11 (пятница) – успамін Усіх памерлых вернікаў;

І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

03.11 (субота) - І субота месяца. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП.

У 12.00 на нашых парафіяльных могілках у Верх-Лідзе будзе адпраўлена св. Імша Выпамінковая.

 

04.11 — першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на лістапад – малітва за ўсіх памерлых папаў, біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў, а таксама за нашых  памерлых блізкіх і родных.

За набожнае наведванне могілак 01-08.11 можна атрымаць поўны адпуст (прабачэнне ўсіх караў за грахі) і частковы ў іншыя  дні года.Умовы адпусту: набожнае наведванне касцела або капліцы, стан асвячаючай ласкі, малітва ў інтэнцыях св. Айца (“Ойча наш..” або “Веру ў Бога..”)

 

Запрашаем у апошнія дні кастрычніка на  ружанцовае набажэнства. Заахвочваем вернікаў маліцца ў касцёлах, капліцах і сем’ях. Ружанцовае набажэнстваў нашай святыні праходзіць штодзённа ў 18.00, у нядзелю – у 17.30. Для дзяцей і моладзі – панядзелак, серада, пятніца.

 

Да канца кастрычніка будзем прымаць запісы на Выпамінка 2018 (з 1 па 8 лістапада імёны нашых блізкіх памерлых будуць вычытаны падчас ружанца, а таксама будзе адпраўлена 10 св. Імшаў на працягу месяца). Вялікая просьба: у сакрыстыю прыносіць карткі з імёнамі і прозвішчамі блізкіх памерлых у назоўным склоне, запіс павінен быць выразны, зразумелы. Запіс святарамі весціся не будзе.

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

4 лістапада (нядзеля) -  Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.15.

Запрашаем усіх парафіян і гасцей нашай парафіі на ружанец у інтэнцыі ўсіх нашых блізкіх памерлых

 

На гэтым тыдні будуць адпаўлены св. Імшы за памерлых  “Выпамінковыя”:

  • 01.11 (чацвер) – 18.30 (1/10);
  • 02.11  (пятніца), 18.30 (2/10);

 

У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2019 год.

 

У парафіяльнай  краме  можна набыць рэлігійныя рэчы: знічы на магілы нашых памерлых, абразы, малітоўнікі, спеўнікі,  а таксама календары на 2019 год на беларускай і польскай мовах.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 07.11 (серада)  у 18.30,
  • за памерлых – 03.11  (субота)  у 9.00.

3. Вялікі дзякуй за ахвяры, якія складаеце на выпамінкі.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews