Душпастырскія аб’явы Шчучын 21.10.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІХ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння Дзень малітвы за місіі і распачацце місійнага тыдня.

У рамках місійнага дня, па традыцыі, складваюцца ахвяры на місійную дзейнасць Касцёла. Ахвяры можна будзе злажыць у кошычкі выходзячы з касцёла.  За складваныя ахвяры, вялікі дзякуй!

 

 

З літургічнага календара:

 

25 кастрычніка (чацвер) – Каласансаўскі дзень. З гэтай нагоды пасля св. Імшаў  а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства ў гонар св. Юзафа Каласанса за дзяцей і моладзь, а таксама настаўнікаў.

 

28 кастрычніка (нядзеля) – ўрачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла, а таксама  Дзень імянінаў кс. абп Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Праз паўтара тыдні будзем успамінаць усіх памерлых, таму ўжо сёння падаем парадак працэсій і малітв на могілках, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай парафіі:

 

  • 1 лістапада, чацвер, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі.

Таксама 1 лістапада а 15.00 гадз. адбудзецца св. Імша на могілках у в. Тапілішкі і асвячэнне гэтых жа могілак.

 

  • 2 лістапада, пятніца, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на могілкі па вуліцы Цітова і на камунальныя, за аб’яздной.

 

  • 4 лістапада, нядзеля, у 13.30 св. Імша і працэсія на могілкі ў в. Барташы.

 

Просьба таксама, каб перад успамінам Усіх памерлых, прыбраць магілкі.

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

  • У сакрыстыі можна набыць лампадкі (знічы).

 

  • На гэтым тыдні ў сераду пасля св. Імшы а 19.00 гадз. распачынаюцца ўрокі рэлігіі для дарослых. Таму шчыра запрашаем на гэтыя сустрэчы тых, хто хадзіў у мінулыя гады, а таксама новыя асобы!

 

  • Запрашаем дарослых 27 кастрычніка, у суботу, а 17.00 гадз. у кляштар, на 1 сустрэчу звязанаю з падрыхтоўкай да прыняцця сакрамэнту бежмавання. Запіс ахвотных рыхтавацца да прыняцця сакрамэтну бежмавання адбудзецца беспасрэдна на сустрэчы.

 

  • Вялікі дзякуй за складванне ахвяраў на рамонт касцёла! Няхай Міласэрны Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі за Вашу ахвярнасць!

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews