Душпастырскія аб’явы Лiда 14.10.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

XXVІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 14.10.2018

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

15 кастрычніка (панядзелак) – успамін  св. Тэрэзы ад Езуса, дзевы і доктара Касцёла;

 

17 кастрычнка (серада) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка;

 

18 кастрычніка (чацвер) – свята св. Лукі Евангеліста, апекуна медыцынскай службы. У гэты дзень молімся за ўрачоў, медсёстраў і ўсіх работнікаў медыцынскай службы;

 

22 кастрычніка (нядзеля) – Сусветны Місійны дзень. Гэта дзень, калі мы молімся за місіянераў, якія абвяшчаюць Добрую Навіну аб збаўленні тым людзям, якія ніколі пра яе не чулі. Сабраныя ахвяры будуць прызначаны на развіцце місій.

 

22 кастрычніка  будзем шчыра вітаць у нашай парафіі спадара Андрэя Вронка з Польшчы, які ў рамках гаміліі выступіць на тэму “Душы, якія церпяць у чысцы”, а пасля св. Імшы будзе прадаваць кнігі на рускай мове;

У кастрычніку праводзіцца  ружанцовае набажэнства. Заахвочваем вернікаў маліцца ў касцёлах, капліцах і сем’ях. Ружанцовае набажэнстваў нашай святыні праходзіць штодзённа ў 18.00, у нядзелю – у 17.30. Для дзяцей і моладзі – панядзелак, серада, пятніца.

 

01-31 кастрычніка будзем прымаць запісы на Выпамінка 2017 (з 1 па 8 лістапада імёны нашых блізкіх памерлых будуць вычытаны падчас ружанца, а таксама будзе адпраўлена 10 св. Імшаў на працягу месяца). Вялікая просьба: у сакрыстыю прыносіць карткі з імёнамі і прозвішчамі блізкіх памерлых у назоўным склоне, запіс павінен быць выразны, зразумелы. Запіс святарамі весціся не будзе.

 

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

4 лістапада (нядзеля) -  Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.15.

 

У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2019 год.

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 07.11 (серада)  у 18.30,
  • за памерлых – 03.11  (субота)  у 9.00.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews