Душпастырскія аб’явы Шчучын 14.10.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХVІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння другі дзень 40-гадзіннага набажэнства. Нагадваем і вітаем у нашай парафіі кс. Міхала Бубена, які нас праз казанні рыхтуе да адпустовай урачыстасці. У сувязі з 40-ка гадзінным набажэнствам адарацыя Найсв. Сакрамэнту пасля св. Імшы а 7.00 гадз. да 9.45 гадз. і пасля абеда ад 15.00 да 16.00 гадз.

 

 

З літургічнага календара:

 

15 кастрычніка (панядзелак) - урачыстасць св. Тэрэзы Авільскай — парафіяльны адпуст. У гэты дзень усіх запрашаем на урачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., другая св. Імша толькі а 19.00 гадз. У суботу кожны шчучынскі парафіянін павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

16 кастрычніка (аўторак) – успамін бл. Пятра Касані, піяра.

 

17 кастрычнка (серада) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

 

18 кастрычніка (чацвер) – свята св. Лукі Евангеліста, апекуна медыцынскай службы. У гэты дзень молімся за ўрачоў, медсёстраў і ўсіх работнікаў медыцынскай службы.

 

22 кастрычніка (нядзеля) – Сусветны Місійны дзень. Гэта дзень, калі мы молімся за місіянераў, якія абвяшчаюць Добрую Навіну аб збаўленні тым людзям, якія ніколі пра яе не чулі.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

  • У сакрыстыі можна набыць лампадкі (знічы), якія запальваем у знак памяці аб памерлых.

 

  • Вялікі дзякуй тым, хто прынёс кветкі, каб упрыгожыць алтары перад адпустовай урачыстасцю!

 

  • Таксама вялікі дзякуй за ахвяры на рамонт касцёла! Як бачыце сцены цэнтральнага ўвахода ўжо зроблены. Дзякуючы спрыяльнаму надвор’ю, плануем у гэтым годзе зрабіць яшчэ толькі цокаль, г.зн. ніжнюю частка касцёла, якая памалявана шэрым колерам. Астатнія працы будуць працягвацца вясною.

 

Нагадваем, што заўтра на адпустовай св. Імшы а 12.00 гадз., адна з інтэнцый будзе за ўсіх, хто складваў ахвяры на рамонт касцёла.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews