Душпастырскія аб’явы Лiда 07.10.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

XXVІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 07.10.2018

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная.   Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на кастрычнік – молімся за настаўнікаў, прафесараў, выхавацелей і катэхэтаў.

 

Распачалося  ружанцовае набажэнства. Заахвочваем вернікаў маліцца ў касцёлах, капліцах і сем’ях. Ружанцовае набажэнстваў нашай святыні праходзіць штодзённа ў 18.00, у нядзелю – у 17.30. Для дзяцей і моладзі – панядзелак, серада, пятніца.

 

11.10  (чацвер) – імяніны кс. Аляксандра. У яго інтэнцыі будзе адпраўлена св. Імша ў 18.30, на якую ўсіх сардэчна запрашаем;

 

 01-31 кастрычніка будзем прымаць запісы на Выпамінка 2017 (з 1 па 8 лістапада імёны нашых блізкіх памерлых будуць вычытаны падчас ружанца, а таксама будзе адпраўлена 10 св. Імшаў на працягу месяца). Вялікая просьба: у сакрыстыю прыносіць карткі з імёнамі і прозвішчамі блізкіх памерлых у назоўным склоне, запіс павінен быць выразны, зразумелы. Запіс святарамі весціся не будзе.

 

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

4 лістапада (нядзеля) -  Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.15.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews