Душпастырскія аб’явы Шчучын 07.10.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХVІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння першая нядзеля месяца — адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. сакрамэнту і Эўхарыстычная працэсія, а пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя для кулак ружанцовых на месяц кастрычнік: малітва за настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

13 кастрычніка (субота) –  галоўнай урачыстасцю ў гэты дзень будзе святкаванне Юбілея, 300-годдзя прыбыцця Ордэна піяраў у Шчучын. Пачатак свята Імшою ў 9.30. Св. Імшу ўзначаліць наш Ардынарый кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Будуць таксама біскупы з іншых дыяцэзій нашай краіны, святары сёстры законныя і іншыя госці. Пасля св. Імшы ў РДК адбудзецца канферэнцыя на тэму: “Адукацыйная і культурна-асветніцкая місія Ордэна Піяраў на Беларусі”. З дакладамі выступяць выкладчыкі з Мінска, Ліды і Польшчы. Акрамя гэтага з музычнай праграмай выступіць наш дзіцяча-моладзевы хор “Каласанс” і саксафаніст з Ліды. Шчыра запрашаем на св. Імшу і мерапрыемства! Варта будзе паслухаць пра дзейнасць айцоў піяраў, якія да сёняшняга дня служаць у Шчучынскай парафіі!

Акрамя Юбілея, 13 кастрычніка ў нашай парафіі першы дзень 40-гадзіннага набажэнства і Фацімскі Дзень. У суботу акрамя Імшы ў 9.30 будзе яшчэ св. Імша вечарам а 19.00 гадз. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай вакол тэрыторыі каля касцёла. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў Фацімскі дзень будзе толькі пасля абеда ад 16.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі. Разважанні на 40-гадзінным набажэнстве правядзе кс. Міхал Бубен, які на даны момант працуе ў Свіры, Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.

 

14 кастрычніка (нядзеля) - другі дзень 40-гадзіннага набажэнства. Парадак Імшаў як кожную нядзелю. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту пасля св. Імшы а 7.00 гадз. да 9.30 гадз. і пасля абеда ад 15.00 да 16.00 гадз.

15  кастрычніка (панядзелак) – урачыстасць св. Тэрэзы Авільскай — парафіяльны адпуст. Галоўная адпустовая Імша з працэсіяй а 12.00 гадз. і другая св. Імша ў гэты дзень вечарам а 19.00 гадз.

Казанне на галоўнай Імшы скіруе да нас Правінцыял Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў, а. Юзаф Матрас.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У панядзелак, аўторак і сераду, пасля св. Імшаў, у сакрыстыю, можна прыносіць кветкі, якія будуць патрэбныя для ўпрыгожвання алтароў на адпуст св. Тэрэзы Авільскай.

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

  • Чарговы раз хочам Вам шчыра падзякаваць за ахвяры на рамонт касцёла. Калі б хто яшчэ мог злажыць, то запрашаем у сакрыстыю перад альбо пасля св. Імшаў. 15 кастрычніка, на адпустовай св. Імшы а 12.00 гадз., адна з інтэнцый будзе за ўсіх, хто складваў ахвяры на рамонт касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews