Душпастырскія аб’явы Шчучын 30.09.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХVІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

1 кастрычніка (панядзелак) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны.

Таксама пачатак ружанцовага набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду, пятніцу ў 18.30.

 

2 кастрычніка (аўторак) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.

 

4 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка.

Выключна ў гэтым месяцы, у чацвер, замест І суботы месяца, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. запрашаем на сустрэчу тых, хто належыць да ІІІ Ордэна св. Францішка.

4 кастрычніка таксама першы чацвер месяца. У сувязі з гэтым у 18.30 гадз. падчас ружанцовага набажэнства будзем маліцца ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

5 кастрычніка - успамін св. Фаустыны Кавальскай, панны і першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 гадзіны і ўвечары ад 18.15. Пасля Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

6 кастрычніка першая субота месяца. Пасля св. Імшы зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

7 кастрычніка першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі таксама адзначаецца як Дзень настаўніка, таму ў наступную нядзелю будзем асблівым чынам маліцца за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • З 1 кастрычніка, перад і пасля кожнай св. Імшы, запісваем у сакрыстыі на выпамінкі. Просьба, каб дома напісаць выразна, на лісточку памерлых, за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю. З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулыя. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.

Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю. Пасля кожных выпамінак будзе таксама св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых на выпамінках.

На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.

 

  • 13 кастрычніка ў суботу ў 9.30 распачынаем святкаванне Юбілея з нагоды 300-годдзя прыбыцця піяраў у Шчучын. На гэты дзень запрошаны шматлікія госці як ксяндзы, біскупы так і свецкія асобы. Таксама шчыра запрашаем да ўдзелу ўсіх Вас, нашых парафіян! Заахвочваем узяць удзел не толькі ва ўрачыстай св. Імшы ў 9.30, але таксама ў навуковай канферэнцыі з выступленнямі дзяцей і моладзі, якія адбудуцца пасля св. Імшы ў РДК. Уваход будзе бесплатны. Шчыра запрашаем на свята!

 

  • Вялікі дзякуй за ахвяры, якія складваеце на рамонт касцёла. Калі хто яшчэ не злажыў, то можна злажыць перад альбо пасля св. Імшаў у сакрыстыі.

 

  • Просьба, каб пасля св. Імшы ў сакрыстыю зайшлі заляторкі кулак ружанцовых, на кароткую арганізацыйную сустрэчу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews