Душпастырскія аб’явы Лiда 23.09.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

XXV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 23.09.2018

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

Сабраныя сёння ахвяры будуць перададзены на патрэбы дыяцэзіі.

27 верасня (чацвер) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.

28 верасня (пятніца) – успамін св. Вацлава, мучаніка.

29 верасня (субота) – свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апекуном Каталіцкага Касцёла на Беларусі, таму праз яго пасрэдніцтва молімся за ўсіх Пастыраў і ўвесь Божы Народ Беларусі.

 

На працягу верасня  да і пасля св. Імшы можна будзе запісаць сваіх дзяцей і ўнукаў на ўрокі рэлігіі. Урокі рэлігі распачнуцца1 кастрычніка (панядзелак). Да І Св.Споведзі і  Св. Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады (4 і 5 клас). Пачынаючы з 10 класа і старэйшых запрашаем на падрыхтоўку да сакрамэнта Канфірмацыі. Распачаўся запіс хлопцаў, якія жадаюць стаць міністрантамі.

Жадаючых хлопчыкаў і дзяўчынак запрашаем спяваць ў парафіяльным дзіцячым хоры.

 

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні –  3 кастрычніка (середа) ў 18.30,

за памерлых – 6 кастрычніка (субота) ў 9.00.

 

 

  1. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў на гэтым тыдні кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews