Душпастырскія аб’явы Шчучын 23.09.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

25 верасня (аўторак) – Каласансаўскі дзень. З гэтай нагоды св. Імшы і набажэнства у гонар св. Юзафа Каласанса адбудуцца а 10.00 і 19.00 гадз. Шчыра запрашаем да ўдзелу!

 

26 верасня (серада) – разам з усім Ордэнам Піяраў молімся за піярскіх клерыкаў, аб добрую падрыхтоўку да святарскага пасвячэння і ўзрастанне ў пакліканні.

 

27 верасня (чацвер) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля (św. Wincentego a Paulo), святара.

 

28 верасня (пятніца) – успамін св. Вацлава, мучаніка.

 

29 верасня (субота) – свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апекуном Каталіцкага Касцёла на Беларусі, таму праз яго пасрэдніцтва молімся за ўсіх Пастыраў і ўвесь Божы Народ Беларусі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Сёння молімся за сустрэчу Папы Рымскага Францішка і пілігрымаў, таксама за групу пілігрымаў з нашай парафіі, якая праходзіць у Каўнасе ў Літве, каб яна прынесла як найбольшы духоўны плён!

 

  • Вялікі дзякуй за ахвяры, якія чарговы раз складваеце на рамонт сценаў касцёла. Калі хто яшчэ не злажыў, то просьба, хто колькі можа, каб злажыць перад альбо пасля св. Імшаў у сакрыстыі.

 

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Дыялог і газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews