Душпастырскія аб’явы Шчучын 16.09.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

18 верасня (аўторак) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

 

20 верасня (чацвер) – успамін карэйскіх мучаннікаў (Męczenników z Korei).

 

21 верасня (пятніца) – свята св. Мацвея (Mateusza), апостала і евангеліста.

 

22 верасня (субота) – успамін бл. Дыянізія Памплёны і 12 паплечнікаў, мучанікаў піярскіх.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • З 22 па 25 верасня ў Прыбалтыку з Апостальскім візітам прыбудзе Папа Рымскі Францішак. Будзем маліцца аб добры духоўны і душпастарскі плён гэтага візіта для народаў Прыбалтыкі.

 

  • На гэтым тыдні ўжо распачаліся ўрокі рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся, то пасля св. Імшы можна ў сакрыстыі даведацца, калі трэба прыйсці на ўрок.

 

  • Нагадваем, што ў сакрыстыі ўжо можна запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2019 г.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Ave Maria.

 

  • Нагадваем, пра просьбу з мінулай нядзелі, каб яшчэ, хто колькі можа, каб складваць ахвяры на рамонт сценаў касцёла знаружы. Ахвяры можна злажыць перад альбо пасля св. Імшаў у сакрыстыі. Тым, хто ўжо злажыў, вялікі дзякуй за зразуменне і шчодрасць!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews