Душпастырскія аб’явы Лiда 16.09.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

XXIV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 16.09.2018

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

18 верасня  (аўторак) – успамін св. Станіслава Костка,  заступніка дзяцей і моладзі;

20 верасня (чацвер) – успамін карэйскіх мучаннікаў;

 

21 верасня (пятніца) – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.

20, 21, 22 верасня – квартальныя Дні малітвы за дзяцей, моладзь, настаўнікаў, выхавацелей. Заахвочваем да супольнай малітвы.

 

На працягу верасня  да і пасля св. Імшы можна будзе запісаць сваіх дзяцей і ўнукаў на ўрокі рэлігіі. Урокі рэлігі распачнуцца1 кастрычніка (панядзелак). Да І Св.Споведзі і  Св. Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады (4 і 5 клас). Пачынаючы з 10 класа і старэйшых запрашаем на падрыхтоўку да сакрамэнта Канфірмацыі. Распачаўся запіс хлопцаў, якія жадаюць стаць міністрантамі.

Жадаючых хлопчыкаў і дзяўчынак запрашаем спяваць ў парафіяльным дзіцячым хоры.

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

  1. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў на гэтым тыдні кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews