Душпастырскія аб’явы Лiда 09.09.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

XXIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 09.09.2018

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

  1. (чацвер) – успамін св. Яна Хрызастома, біскупа і доктара  Касцёла;

14.09 (пятніца) – свята Узвышэнне Святога Крыжа. У парафіі Ліда – Фара адпуст у 13.00;

15.09 (субота) – успамін НМП Балеснай;

 

На працягу верасня  да і пасля св. Імшы можна будзе запісаць сваіх дзяцей і ўнукаў на ўрокі рэлігіі. Урокі рэлігі распачнуцца1 кастрычніка (панядзелак). Да І Св.Споведзі і  Св. Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады (4 і 5 клас). Распачаўся запіс хлопцаў, якія жадаюць стаць міністрантамі.

Жадаючых хлопчыкаў і дзяўчынак запрашаем спяваць ў парафіяльным дзіцячым хоры.

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

  1. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў на гэтым тыдні кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews