Душпастырскія аб’явы Шчучын 09.09.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

12 верасня (серада) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.

У Ордэне Піяраў, свята Апякункі Ордэна

(Najśw. Imienia Maryi, w Zakonie Pijarów, Święto Patronki Zakonu).

 

13 верасня (чацвер) – Дзень фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнта да 12.30 і пасля абеда ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцела.

 

14 верасня (пятніца) - свята Ўзвышэння Святога Крыжа (Podwyższenie Krzyża Św.).

 

15 верасня (субота) – успамін НПМ Балеснай.

А таксама а 19.00 гадз. будзе св. Імша ў інтэнцыі ахвярадаўцаў. Асаблівым чынам будзем маліцца за “Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі” (у Шчучыне вядомы пад назвай опытная станцыя), які дапамог фінанасава ў набыцці будаўнічых матэрыялаў на рамонт касцёла.

 

 

Іншыя інфармацыі:

 

  • Былы катэхетычны інстытут у Гродне атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю і з гэтага года называецца “Гродзенсікі тэалагічны каледж імя св. Казіміра”. Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці (навучання урокаў рэлігіі). Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады. Форма навучання – завочная. Kандыдатамі на вучобу ў каледжы могуць быць выключна католікі, паўналетнія, якія маюць атэстат аб сярэдняй адукацыі.

 У 2018/2019 годзе каледж прапануе навучанне па дзвюх спецыальнасцях:

  1. катэхетыка (мае на мэце падрыхтаваць свецкіх вернікаў і кансэкраваных асобаў да катэхетычнага служэння ў Каталіцкім Касцёле)
  1. агульная тэалогія (мае на мэце даць свецкім вернікам магчымасць паглыбіць веданне праўдаў веры і агульных рэлігійных ведаў, згодна з Божым аб’яўленнем і вучэннем Касцёла).

Хто быў бы зацікаўлены навучаннем у гэтай установе, то падрабязную інфармацыю можна атрымаць у сакрыстыі альбо на сайце Гродзенскай дыяцэзіі.

  • На гэтым тыдні ўжо распачынаем урокі рэлігіі. Хто яшчэ не паспеў запісацца і не ведае, калі трэба прыйсці, то ў сакрыстыі можна атрымаць адпаведную інфармацыю.

 

  • Ад заўтрашняга панядзелка распачынаем хадзіць з душпастырскай паслугай у бальніцу і адпраўляць там св. Імшу. Як і мінулыя годы, па палатах пачынаем хадзіць прыкладна ад 15.00 гадз. і св. Імша ў бальніцы прыкладна а 16.00 гадз. на ІІ пасце тэрапеўтычнага аддзялення.

 

  • Ад сённяшняга дня можна ў сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў запісваць інтэнцыі на 2019 г.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса для дзяцей Водограй.

 

  • Апошняя аб’ява адносна рамонта касцёла. Як бачыце, рамонт сцен ўдалося зрабіць крышку больш паловы касцёла. Пакуль яшчэ добрае надвор’е плануем зрабіць рамонт галоўнага увахода і цокаль г.зн. фундамент уздоўж касцёла, дзе ўжо сцены зробленыя. Хоць дзякуючы Вашай ахвярнасці і зразуменню ўдалося сабраць шмат ахвяр, але іх не хапае, каб дакончыць прадугледжаныя працы ў гэтым годзе. Калі каго цікавіць колькі грошаў сабралі і колькі выдалі, то ў індывідуальным парадку дам адказ. Звяртаюся з просьбай аб дадатковыя ахвяры. Не называю суму ахвяры. Гэтым разам можна скласці колькі хто можа. За кожную ахвяру буду вельмі ўдзячны. Вялікі дзякуй за шчодрасць і зразуменне!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews