Душпастырскія аб’явы Шчучын 02.09.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: малітва за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.

Сёння ў 11.30 св. Імша на распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў.

 

 

З літургічнага календара:

 

3 верасня (панядзелак) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

 

4 верасня (аўторак) - ўспамін бл. с. Стэллы і 10 Паплечніц (Towarzyszek), мучаніц з Навагрудка.

 

6 верасня першы чацвер месяца. У сувязі з гэтым у 18.30 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства!

 

7 верасня першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Асабліва заахвочваем дзяцей і моладзь, каб распачынаючы новы навучальны год, прыступілі да споведзі і св. Камуніі.

 

8 верасня (субота) – літургічнае свята Нараджэння Найсв. Панны Марыі. Пасля Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. благаслаўленне зерня на сяўбу (poświęcenie ziarna siewnego).

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Ад наступнай нядзелі пачнем запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2019 г.

 

  • На гэтым тыдні, у панядзелак і аўторак – 3 і 4 верасня, у кляштары, у класах з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 запісваем на ўрокі рэлігіі дзецяй і моладзь з 1 па 11 клас. Запісвацца трэба ўсім: і тым хто запсіваўся ў прошлым годзе і тыя, хто ў гэтым годзе прыйдзе на урокі релігіі першы раз. Таксама можна будзе запісацца хлопцам пасля І св. Камуніі на падрыхтоўку, каб стаць міністрантам, а дзяўчатам ад 4 класа і старэшым у дзіцячы і моладзевы хор.

Просьба да вучняў з 1 па 9 клас, акрамя 8, каб запісваючыся на ўрокі рэлігіі адразу здавалі на падручнік па катэхезе наступныя сумы: першы год падрыхтоўкі да І споведзі – 5 руб., 9 клас – 3 руб, усе астатнія класы – 4 руб.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews