Душпастырскія аб’явы Лiда 26.08.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

XXІ  ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 26.08.2018

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

27 жніўня (панядзелак) – успамін св. Монікі.

28 жніўня (аўторак) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.

29 жніўня (серада) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

 

1 верасня — І   субота месяца. Пасля св. Імшаў на 18.30 -  набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ. А таксама ў гэты дзень адзначаецца 79 гадавіна пачатку Другой Сусветнай вайны. У гэты дзень молімся за ахвяры вайны і супакой на зямлі. Сусветны дзень малітвы за ахову акаляючага асяроддзя.

 

2 верасня — І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

 

Інтэнцыя на верасень: за  дзяцей, моладзь,настаўнікаў і выкладчыкаў нашай парафіі, якія пачынаюць новы навучальны і катэхэтычны  год.

 

На працягу верасня будзе весціся запіс на ўрокі рэлігіі ( з 4 кл. — да І св. Камуніі, з 10 кл. — да сакрамэнту  Канфірмацыі). Нагадваем, што да сакрамэнта св. Хросту звяртаемся за ІІ тыдні, да сакрамэнту Сужанства — за ІІІ месяцы.

 

Урокі рэлігіі распачнуцца 1 кастрычніка (панядзелак).

 

9 верасня (нядзеля)    на св. Імшы ў 11.30 будзем маліцца ў інтэнцыі новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама пройдзе абрад асвячэнне школьных прыладаў.

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні –  5 верасня (середа) ў 18.30.

3. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяроўвае   кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews