Душпастырскія аб’явы Шчучын 26.08.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

27 жніўня (панядзелак) – успамін св. Монікі.

 

28 жніўня (аўторак) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.

 

29 жніўня (серада) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

 

1 верасня першая субота месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз., набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

1 верасня таксама адзначаецца 79 гадавіна пачатку Другой Сусветнай вайны. У гэты дзень молімся за ахвяры вайны і супакой на зямлі.

 

2 верасня першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

У наступную нядзелю на св. Імшы ў 11.30 распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў. На гэтую св. Імшу асабліва запрашаем усіх школьнікаў і настаўнікаў.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • На ўрокі рэлігіі будзем запісваць 3 і 4 верасня з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

 

  • Увечары 14 жніўня маланка трапіла ў вежу касцёла ў Гожы (дэканат Гродна-Захад), выклікаўшы пажар у святыні. Агонь поўнасцю знішчыў сакрыстыю, пашкодзіў арганы і электрычную праводку. Сцены і алтары ўнутры касцёла трэба поўнасцю перамалёўваць. У сувязі з гэтым кс. Біспуп звяртаецца з просьбай, хто можа, каб дапамагчы ахвярамі ў правядзенні неабходных прац у касцёле. Ахвяры на правядзенні вышэй ўзгаданых прац, можна скласці ў кошычкі выходзячы з касцёла.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews