Ад малiтвы няма канiкул: як прайшлi чарговыя «Канiкулы з Богам» у парафii Лiда-Iндустрыяльны

12 жнiўня ўрачыста распачалiся «Канiкулы з Богам-2018» у парафii Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Марыi Панны ў Лiдзе. Галоўная мэта арганiзацыi такiх канiкул – заклiк дзяцей iмоладзi да малiтвы, з’яднанне парафii як супольнасцi, дапамога сем’ям у дагледжаннi дзяцей падчас летнiх канiкул.

Па традыцыi, першы дзень – дзень знаёмстваў! У гэтым годзе да нас далучыўся клерык Павел са Шчучына! Пазней мы даведаемся, што клерык не толькi добра ладзiць з дзецьмi, але i ведае ўсе танцы! Як i заўсёды пачынаем  дзень з малiтвы i спеваў, памятаем таксама пра «малiтву пяцi пальцаў» Папы Францiшка, кожны дзень разважаем над адным з пальцаў. Наперадзе нас чакаюць новыя знаёмствы, танцы i спевы на хвалу Бога, гульнi i спартыўныя спаборнiцтвы!

Другi дзень – спартыўны! Пасля 10 спаборнiцтваў даведваемся, хто самы хуткi, спрытны i меткi, узнагароджваем тры хлопцы i тры дзяўчыны з найлепшымi вынiкамi з кожнага атрада. Кожны дзень на заканчэнне молiмся каля Мiсiйнага крыжа, дзякуючы Пану Богу за добрае надвор’е i ахову. Стамiлiся, але захавалi сiлы на дзень танца!

Серада: танчым на чале з клерыкам Паўлам, па-асобку i па парах! Хто, як не клерык, ведае, рухацца направа цi налева, стаяць на мейсцы цi круцiцца? У перапынках можна памаляваць, цi пагуляць у «ножкi», альбо правесцi рэпетыцыю нумароў для дня талентаў!

Чацвер: мы чакалi гэты дзень i вось ён наступiў! Усё па-сапраўднаму: сцэна, мiкрафоны, вядучыя i журы. Казалася, што спевам, танцам, вершам i сцэнкам не будзе канца, таму працягваем ажно да суботы!

Па iнiцыятыве важатых адзiн дзень лагера мы прысвячаем разважанням пра цуды Езуса Хрыста. Загадзя атрады атрымалi заданне падрыхтаваць сцэнкi: так дзецi лепш запамiнаюць урыўкi з Евангелля, а таксама праяўляюць свае акцёрскiя здольнасцi. Напрыканцы кожнага дня дзецi атрымлiваюць салодкiя пачастункi.

У нядзелю на святой Iмшы ўрачыста заканчваем нашыя «Канiкулы з Богам-2018». У гэтым годзе колькасць удзельнiкаў перавысiла 300 чалавек.  Спадзяёмся, што кожны з нас за гэтыя сем дзён наблiзiўся да Пана Бога, атрымаў шмат задавальнення  i знайшоў новых сяброў.

Вялiкi дзякуй ахвярадаўцам за дапамогу ў арганiзацыi гэтых канiкул, дзякуй нашаму пробашчу а.Андрэю, а таксама а.Аляксандру за цярплiвасць, натхненне i шчодрасць, дзякуй усiм важатым за добры настрой, удзельникам – за добрыя паводзiны i кожнаму – за малiтву.

Тэкст: Тананушка Наталля

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews