Душпастырскія аб’явы Шчучын 19.08.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календра:

 

20 жніўня (панядзелак) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.

 

21 жніўня (аўторак) – успамін св. Пія X, папы.

 

22 жніўня (серада) – успамін Найсв. Панны Марыі Каралевы, а таксама першы дзень Трыдыума перад урачыстасцю св. Юзафа Каласанса.

 

24 жніўня (пятніца) – успамін св. Барталамея, апостала.

 

25 жніўня (субота) – у Айцоў Піяраў урачстасць св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і Апекуна хрысціянскіх школаў у свеце. Шчыра ўсіх запрашаем у суботу на св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Сёння св. Імшой у 11.30 распачынаем (альбо распачалі) Канікулы з Богам. Таму сёння апошні дзень, калі можна запісацца. Запісваем перад і пасля кожнай св. Імшы. Ад заўтрашняга дня да суботы Канікулы з Богам  ад 14.00 да 17.00 гадз.

 

  • Нагадваем, што 25 жніўня ў Тракелях адбудзецца сустрэча для выхавацеляў і настаўнікаў Гродзенскай дыяцэзіі. Той, хто бы мог і хацеў паехаць на гэтую сустрэчу, сёння апошні дзень, калі можна запісацца.

 

  • Ад імя ўсёй парафіі хочам выказаць вялікую ўдзячнасць Анатолію Станіслававічу Бяляўскаму, дырэктару прадпрыемства “Праймілк” і ўсім работнікам за ахвяру на правядзенне рамонтных прац у касцёле. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас шчодрымі ласкамі і благаславіць, каб Вашае прадпрыемства развівалася. Вялікі Вам дзякуй!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews