Душпастырскія аб’явы Лiда 12.08.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

XІX  ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 12.08.2018

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

14 жніўня (аўторак) -  успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, апекуна дыяцэзіі.  Дзень малітвы за загінуўшых у канцлагерах і турмах за веру і любоў да бліжняга.

 

15 жніўня (серада) — урачыстасць Унебеўзяцця НМП. Пасля кожнай св. Імшы — абрад асвячэння ўраджаю і кветак. Адпуст парафіяльны. Св.Імшы ў нашай святыні а 10 і 18 гадзінах. Падчас св. Імшы на 18.00 будзе асвечана званніца. Абрад  асвячэння здзейсніць кс.бс.Аляксандр Кашкевіч. Усіх парафіян і гасцей нашай парафіі сардэчна запрашаем на гэтую ўрачыстасць.

 

18 жніўня (субота) -  пасля св. Імшы на 18.30 душпастырская сустрэча для настаўнікаў і выхавацелей нашай парафіі.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.Запрашаем дзяцей і моладзь нашай парафіі на «Канікулы з Богам» (12-19.08.). Жадаючых просьба звярнуцца ў сакрыстыю.

4. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяроўвае   кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews