Душпастырскія аб’явы Лiда 05.08.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XVІІІ  ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 05.08.2018

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Сёння І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

 

Інтэнцыя на жнівень: малітва за цвярозасць  нашага народа, нашай парафіі і нашых сем’яў.

 

6 жніўня (панядзелак) – свята Перамянення Пана. У Ваверцы адпустовая св. Імша ў 11.30.

8 жніўня (серада) – успамін св. Дамініка, святара.

9 жніўня (чацвер) - успамін св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), апякункі Еўропы.

10 жніўня (пятніца) – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.

11 жніўня (субота) – успамін  св. Клары, панны.

15 жніўня (серада) — урачыстасць Унебеўзяцця НМП. Пасля кожнай св. Імшы — абрад асвячэння ўраджаю і кветак. Адпуст парафіяльны. Св.Імшы ў нашай святыні а 10 і 18 гадзінах. Падчас св. Імшы на 18.00 будзе асвечана званніца. Абрад  асвячэння здзейсніць кс.бс.Аляксандр Кашкевіч. Усіх парафіян і гасцей нашай парафіі сардэчна запрашаем на гэтую ўрачыстасць.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.Запрашаем дзяцей і моладзь нашай парафіі на «Канікулы з Богам» (12-19.08.). Жадаючых просьба звярнуцца ў сакрыстыю.

4. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяроўвае   кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Кветкі   просім прыносіць у пятніцу вечарам (пасля св. Імшы). Усім загаддзя вялікі дзякуй!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews