Душпастырскія аб’явы Шчучын 05.08.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз., адарацыя Найсв. Сакрамэнту і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла, а пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыяй на месяц жнівень будзе малітва аб добры ўраджай.

 

З літургічнага календара:

 

6 жніўня (панядзелак) – свята Перамянення Пана.

 

8 жніўня (серада) – успамін св. Дамініка, святара.

 

9 жніўня (чацвер) - успамін св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), апякункі Еўропы.

 

10 жніўня (пятніца) – свята св. Лаўрэнція (św. Wawrzyńca), дыякана і мучаніка.

 

11 жніўня (субота) – успамін  св. Клары, панны.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні, запісваем дзяцей ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам. Таксама запрашаем старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам у якасці выхавацеляў.

Канікулы з Богам  у гэтым годзе пройдуць з 19 па 26 жніўня.

 

  • Яшчэ можна запісацца на сустрэчу з Папам Рымскім, якая адбудзецца 23 верасня ў Каўнасе. Кошт паездкі-70 руб. Запісацца і атрымаць больш дакладныя інфармацыі можна ў сакрыстыі.

 

  • 25 жніўня ў Тракелях пройдзе сустрэча настаўнікаў. Хто бы з настаўнікаў хацеў бы паехаць на гэтую сустрэчу, просьба запісацца ў сакрыстыі.
  • У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews