Душпастырскія аб’явы Лiда 29.07.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

XVІІ  ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 29.07.2018

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

31 ліпеня (аўторак) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара і законніка.

1 жніўня (серада) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.

2 жніўня (чацвер) – адпуст з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай, а таксама

І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

3 жніўня  - І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

4 жніўня  – І   субота месяца. Пасля св. Імшаў на 1830 -  набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

5 жніўня — І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

 

Інтэнцыя на жнівень: малітва аб цвярозасці  нашага народа, нашай парафіі і нашых сем’яў.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні — серада 01.08 (18.30),

за памерлых — субота 04.08 (9.00).

 

3.Запрашаем дзяцей і моладзь нашай парафіі на «Канікулы з Богам» (12-19.08.). Жадаючых просьба звярнуцца ў сакрыстыю.

4. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяроўвае   кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Кветкі   просім прыносіць у пятніцу вечарам (пасля св. Імшы). Усім загаддзя вялікі дзякуй!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews