Душпастырскія аб’явы Шчучын 22.07.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

23 ліпеня (панядзелак) - свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

 

25 ліпеня (серада) – свята св. Якуба, апостала.

Таксама ў нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў адбудзецца набажэнста за вучняў і настаўнікаў праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса. Шчыра запрашаем!

 

26 ліпеня (чацвер) – успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі. Таксама дзень малітвы за бацькоў, дзядуляў, бабуляў і людзей у старэйшым узросце.

 

29 ліпеня (нядзеля) – пасля кожнай св. Імшы, у сувязі з успамінам на гэтым тыдні св. Крыстофера, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

У наступную нядзелю ў Барташах у 13.30 адпустовая св. Імша ў гонар св. Ганны. Усіх жадаючых запрашаем да ўдзелу ў гэтай св. Імшы.

Ад наступнай нядзелі, пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні, запісваем дзяцей ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам. Таксама запрашаем старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам у якасці выхавацеляў.

Канікулы з Богам  у гэтым годдзе пройдуць з 19 па 26 жніўня.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што з нагоды 75-годдзя з дня мучаніцкай смерці 11 сясцёр назарэтанак з Навагрудка, з нашай парафіі арганізуецца выезд аўтобусам на св. Імшу ў лесе каля Навагрудка, дзе былі растрэляны сёстры. Таксама прадугледжана невялікая экскурсія па Навагрудку.

Выезд на ўрачыстасць 28 ліпеня, у суботу а 13.00 гадз. з тэрыторыі касцёла. Вяртанне прыкладна каля 21.30. Кошт паездкі – 8 руб. Запісвацца можна ў сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў.

 

  • Чарговы раз нагадваем, што 24 ліпеня, у аўторак, у Шчучыне, будзе начавць пілігрымка (прыкладна каля 50 чал.), якая ідзе з Гродна ў Навагрудак. Арганізатарамі гэтай пілігрымкі з’яўляюцца сёстры назарэтанкі. Пілігрымка прыйдзе ў Шчучын каля 18.00 гадз. Той, хто запісаўся прыняць піліграмаў на начлег, просьба, каб прыйсці на гэтую гадзіну ў касцёл і іх забраць.

Можа ёсць яшчэ тыя, хто бы мог прыняць пілігрымаў на начлег, просьба запісацца ў сакрыстыі.

Пілігрымка будзе ісці праз в. Тапілішкі, заахвочваем жыхароў вёскі сустрэць пілігрымку каля крыжа прыкладна каля 16.00 гадз.

25 ліпеня пілігрымка выходзіць са Шчучына і прыкладна каля 9.30 будзем развітвацца з пілігрымамі ў в. Рэзы каля 2 крыжа ад Шчучына.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews