Душпастырскія аб’явы Шчучын 15.07.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

16 ліпеня (панядзелак)- успамін НПМ з Гары Кармэль.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У гэтым годзе спаўняецца 75 год з дня мучаніцкай смерці 11 сясцёр назарэтанак з Навагрудка. З гэтай нагоды Сёстры Назарэтанкі шчыра запрашаюць да ўдзелу ва ўрачыстасцях. З нашай парафіі арганізуецца выезд аўтобусам на св. Імшу ў лесе каля Навагрудка, дзе былі растрэляны сёстры. Таксама прадугледжана невялікая экскурсія па Навагрудку.

Выезд на ўрачыстасць 28 ліпеня, у суботу а 13.00 гадз. з тэрыторыі касцёла. Вяртанне прыкладна каля 21.30. Кошт паездкі – 8 руб. Запісвацца можна ў сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў.

 

  • Нагадваем, што з 24 на 25 ліпеня ў нашай парафіі будуць начаваць пілігрымы, якія ідуць з Гродна ў Навагрудак. Вялікая просьба да жыхроў Шчучына, якія маглі бы ўзяць пілігрымаў на начлег, каб запісацца ў сакрыстыі.

Таскама па традыцыі ў в. Тапілішкі, 24 ліпеня, каля крыжа, прыкладна а 16.00 гадз. будзем пілігрымаў сустракаць і 25 ліпеня ў в. Рэзы, каля другога крыжа ад Шчучына, будзем развітвацца. Калі жыхарам гэтых вёсак удасца штосьці зарганізаваць, каб пачаставаць пілігрымаў, будзе добра сведчыць пра гасціннасць нашай парафіі. Пілігрымаў будзе каля 50 чалавек.

Таксама той, хто хацеў бы далучыцца да пілігрымкі, то трэба скантактавацца з сёстрамі назарэтанкамі. Нумар кантактнага тэлефону знаходзіцца на афішы на дошцы аб’яваў каля касцёла.

 

  • У наступную нядзелю кс. Збігнев і жыхары парафіі Старыя Васілішкі запрашаюць на св. Імшу а 14.00 гадз. і пасля на канцэрт арганнай музыкі і іншыя мерапрыемствы прысвечаныя памяці Чэслава Немана.

 

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новыя нумары часопісаў Ave Maria i Маленькі Рыцар Беззаганнай.

 

 

Пасля св.Імшы ў 10.00 і 11.30 віншаванні а. Віталія Слукі з Днём імянін.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews