Душпастырскія аб’явы
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
(Ліда-Індустрыяльны)
XІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 08.07.2018
- На гэтым тыдні ў літургічным календары:
11 ліпеня (серада) — свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы;
14 ліпеня (субота)- гадавіна пакутніцкай смерці бл. Марыянны Бернацкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, якія ў 1943 г. былі растраляны фашысцкімі захопнікамі на Фартах каля Гродна;
15 ліпеня (нядзеля) — у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай каплернай ў Гідагаі распачнецца малітоўнае чуванне і ўрачастасць Маці Божай Шкаплернай а 18 гадзіне; 16 ліпеня (нядзеля) — заканчэнне ўрачыстасці, св. Імша а 12 гадзіне.
2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.
3.Запрашаем дзяцей і моладзь нашай парафіі на «Канікулы з Богам» (12-19.08.). Жадаючых просьба звярнуцца ў сакрыстыю.
4. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяроўвае кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Кветкі просім прыносіць у пятніцу вечарам (пасля св. Імшы). Усім загаддзя вялікі дзякуй!
5. Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у ІІІ пешай пілігрымцы з нашай парафіі ў Тракелі.