Душпастырскія аб’явы Шчучын 08.07.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XІV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

10 ліпеня (аўторак) – а. Віталій Слука адзначае дзень імянін. Вечарам а 19.00 гадз. у яго інтэнцыі будзе св. Імша. Павіншаваць а. Віталія з імянінамі можна будзе ў наступную нядзелю пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і 11.30.

 

11 ліпеня (серада) - свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.

 

13 ліпеня (пятніца) -  у нашай парафіі — Дзень Фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

15 ліпеня (нядзеля) – у 11.30 св. Імша ў інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, асабліва з тых, хто складваў ахвяры на рамонт касцёла.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У гэтым годзе спаўняецца 75 год з дня мучаніцкай смерці 11 сясцёр назарэтанак з Навагрудка. З гэтай нагоды Сёстры Назарэтанкі шчыра запрашаюць да ўдзелу ва ўрачыстасцях. З нашай парафіі арганізуецца выезд аўтобусам на св. Імшу ў лесе каля Навагрудка, дзе былі растрэляны сёстры. Таксама прадугледжана невялікая экскурсія па Навагрудку.

Выезд на ўрачыстасць 28 ліпеня, у суботу а 13.00 гадз. з тэрыторыі касцёла. Вяртанне прыкладна каля 21.30. Кошт паездкі – 8 руб. Запісвацца можна ў сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў.

  • З 24 на 25 ліпеня ў нашай парафіі будуць начаваць пілігрымы, якія ідуць з Гродна ў Навагрудак. Вялікая просьба да жыхроў Шчучына, якія маглі бы ўзяць пілігрымаў на начлег, каб запісацца ў сакрыстыі.

Таксама той, хто хацеў бы далучыцца да пілігрымкі, то прыйсці ў сакрыстыю альбо паглядзець інфармацыю на дошцы аб’яваў.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews