Душпастырскія аб’явы Лiда 01.07.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

XІІІ  ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 01.07.2018

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Сёння І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

 

Інтэнцыя на ліпень:  аб спрыяльным надвор’і і добрым ураджаі сёлета, каб у нашых сем’ях быў на стале штодзённы хлеб.

 

2 ліпеня (панядзелак) – урачыстасць Маці Божай Будслаўскай;

3 ліпеня (аўторак) – свята св. Тамаша, апостала.

 

5 ліпеня - І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

6 ліпеня - І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

7 ліпеня – І   субота месяца. Пасля св. Імшаў на 1830 -  набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

6-7 ліпеня (пятніца-субота) — урачыстасць Маці Божай  у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях. Запрашаем усіх прыняць удзел у пілігрымцы ў Тракелі. Парафіяльная  пілігрымка распачнецца ад місійнага крыжа 06.06 у 13.00. У пятніцу ў 21.30 — пачатак урачыстасці. У субботу ў 07.30 — св. Імша (святары юбіляры і новапрэзбітэры; узначальвае дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі), у 10.00 — адпустовая св. Імша (узначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка).

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні –  4 ліпеня (середа) ў 18.30,

за памерлых – 7 ліпеня (субота) ў 9.00.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews