ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В – 2018/
Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц ліпень: малітва аб спрыяльнае надвор’е і добры ўраджай у гэтым годзе.
З літургічнага календара:
2 ліпеня (панядзелак) – Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай.
3 ліпеня (аўторак) – свята св. Тамаша (św. Tomasza), апостала.
5 ліпеня першы чацвер месяца. Запрашаем да ўдзелу ў малітве перад Найсв. Сакрамэнтам у інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Набажэнства распачнецца ў 18.30.
6 ліпеня – першая пятніца месяца. Св. споведзь, як у кожную першую пятніцу месяца: з ранку ад 9.00 гадз., увечары ад 18.00 гадз. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
7 ліпеня (субота) – Дыяцэзіяльная Ўрачыстасць НПМ Каралевы Нашых Сем’яў. Галоўная св. Імша ў Тракелях а 10.00 гадз. Хто толькі можа даехаць, заахвочваем узяць удзел у гэтай Дыяцэзіяльнай урачыстасці.
Пілігрымкі:
- Тыя, хто запісаўся ехаць на ўрачыстасці ў Тракелі аўтобусам, то выезд з тэрыторыі касцёла ў бліжэйшую суботу, 7 ліпеня, а 7.00 гадз. зраніцы. Яшчэ ёсць некалькі свабодных месцаў, таму ў сакрыстыі можна запісацца.