Душпастырскія аб’явы Шчучын 24.06.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Праз яго пасрэдніцтва молімся за а. Яна Асіповіча з нагоды Дня імянін, просячы Бога аб патрэбныя ласкі для яго ў святарскім служэнні і манаскім жыцці.

 

З літургічнага календара:

 

25 мая (панядзелак) - Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Ю. Каласанса, падчас якога асаблівым чынам молімся за школьнікаў і настаўнікаў.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!

 

28 чэрвеня (чацвер) – успамін св. Ірэнэя (Ireneusza), біскупа і мучаніка.

 

29 чэрвеня (пятніца) –  урачыстасць св.св. Пятра і Паўла, апосталаў. У Ражанцы адпустовая св. Імша а 12.00 гадз. у Старых Васілішках а 14.00 гадз. У нашым касцёле св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

Урачыстасць святых Пятра і Паўла з’яўляецца святам абавязковым, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

Ахвяры, якія збіраюцца ў гэты дзень на тацу, прызначаны на патрэбы Апостльскага Пасада (Stolicy Apostolskiej).

У сувязі з урачыстасцю ў гэтую пятніцу няма посту!

 

30 чэрвеня (субота) – заканчэнне чэрвенскага набажэнства.

 

1 ліпеня першая нядзеля месяца – Адарацыйная. Пасля  св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла, а пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

У нядзелю вечарам у Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай у Будславе распачацце начнога чування.

 

2 ліпеня (панядзелак) – Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай.

Іншыя аб’явы:

 

  • Тыя, хто запісаўся ехаць аўтобусам на начное чуванне ў Санктуарый Маці Божай у Будславе, нагадваем, што выезд з тэрыторыі касцёла ў нядзелю 1 ліпеня а 14.00 гадз. і вяртанне ў панядзелак 2 ліпеня пасля абеда. Таксама просьба, каб прыносіць у сакрыстыю грошы за выезд у Будслаў.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты  Слова жыцця.

 

  • Пасля св. Імшы ў 10.00 і 11.30 віншаванні а. Яна.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews