Душпастырскія аб’явы Шчучын 17.06.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

21 чэрвеня (чацвер) – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.

 

24 чэрвеня (нядзеля) – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.

У гэты дзень а. Ян Асіповіч адзначае Дзень імянінаў. З гэтай нагоды павіншаваць яго можна будзе пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і ў 11.30.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што 1 ліпеня ў нядзелю арганізуецца аўтобусная пілігрымка з нашай парафіі на начное чуванне ў Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Будславе. Вяртанне з Будслава плануецца ў панядзелак 2 ліпеня пасля абеда (у дзяржаве гэта будзе выхадны дзень).  Кошт пілігрымкі 20 руб. Хто хацеў бы ўзяць удзел у гэтай пілігрымцы, просьба запісвацца ў сакрыстыі.

 

  • 7 ліпеня, субота, ў нашай Дыяцэзіі ўрачыстасць Маці Божай Тракельскай. З нашай парафіі арганізоўваецца выезд на галоўную св. Імшу. Жадаючых паехаць, просім запісвацца таксама ў сакрыстыі. Кошт паездкі – 7 рублёў.

 

  • Вялікі дзякуй за складванне ахвяраў на рамонт касцёла!

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Ave Maria.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews