Аб’явы Ліда ад 22 красавіка

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

РЫМА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НМП

ЛІДА-ІНДУСТРЫЯЛЬНЫ

3 Вялікодная Нядзеля

22 красакавіка 2012 г.

 

1. На гэтым тыдні прыпадыае ўспамін наступных святых:

a. 23.04. – Панядзелак – Успамін св. Юрыя, мучаніка

b. 24.04. – Аўторак – Успамін св. Войцеха, мучаніка

c. 25.04. – Серада – Свята св. Марка, Евангеліста

d. 26.04. – Чацвер – 26 гадавіна выбуху ў Чарнабылю. Заахвочваем Вас аб малітве за ўсе ахвяры гэтай трагэдыі.

e. 29.04. – Нядзеля – 4 Вялікодная Нядзеля – Нядзеля Добрага Пастыра. У гэтым дню прыпадае дзень малітваў аб новых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.

2. У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў.

3. У Сакрыстыі прымаем таксама ахвяры на аграджэнне каля нашага касцела. Мы дзякуем тым сем’ям, якія прыносяць свае ахвяры.

4. Нагадваем, што кандыдаты да шлюбу прыходзяць да святара мінімум за тры месяца да планаванай даты шлюбу, а да хросту прыходзяць бацькі дзіцяці за 2 тыдні да плянаванай даты хросту.

5. Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу. Свежы выпуск «Слова жыцця», «Дыялог», «Ave Maria» і іншыя каталіцкія часопісы і газеты – сардэчна запрашаем.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews