Душпастырскія аб’явы Лiда 24.06.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

XІІ  ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 24.06.2018

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

28 чэрвеня — успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка;

 

29 чэрвеня — урачыстасць св. Апосталаў Пятра і Паўла. Св. Імшы ў нашай парафіяльнай святыні — 10.00 і 18.30. Ахвяра, сабраная падчас св. Імшы, будзе перададзена на патрэбы   Апостальскай Сталіцы.

 

30 чэрвеня (субота) — заканчэнне чэрвеньскага набажэнства;

 

1 ліпеня - І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

 

Інтэнцыя на ліпень:  аб спрыяльнае надвор’е і добры ўраджай у гэтым годзе, каб у нашых сем’ях быў на стале штодзённы хлеб.

 

Вечарам 1 ліпеня распачынаецца малітоўнае чуванне ў гонар Маці Божай у нацыянальным санктуарыі ў Будславе.

 

2 ліпеня — урачыстасць НПМ Будслаўскай для ўсіх дыяцэзій Каталіцкага Касцёла на Беларусі.

 

6-7 ліпеня (пятніца-субота) — урачыстасць Маці Божай  у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях. Запрашаем усіх прыняць удзел у пілігрымцы ў Тракелі. Парафіяльная  пілігрымка на чале са святаром распачнецца ад місійнага крыжа 06.06 у 13.00.

 

 

Чэрвеньскае  набажэнства -  усіх сардэчна запрашаем на набажэнства штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на чэрвеньскім  набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх семьях.

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews