Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.06.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА X ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

11 чэрвеня (панядзелак) – успамін св. Барнабы, апостала.

 

12 чэрвеня (аўторак) –  успамін бл. Генрыха, святара і паплечнікаў (towarzyszy), мучанікаў.

 

13 чэрвеня (серада) –  дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30. Пасля абеда адарацыя распачнецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскайі і чэрвенскае набажэнства. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

13 чэрвеня таксама ўспамін св. Антонія Падуанскага (z Padwy), святара і доктара Касцёла.

 

15 чэрвеня (пятніца) – на св. Імшы а 10.00 гадз. молімся за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, асабліва за тых, хто складваў ахвяры на рамонт касцёла.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • 1 ліпеня ў нядзелю арганізуецца аўтобусная пілігрымка з нашай парафіі на начное чуванне ў Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Будславе. Вяртанне з Будслава плануецца ў панядзелак 2 ліпеня пасля абеда (у дзяржаве гэта будзе выхадны дзень).  Кошт пілігрымкі ад 20 да 30 руб. у залежнасці колькі запішацца чалавек. Хто хацеў бы ўзяць удзел у гэтай пілігрымцы, просьба запісвацца ў сакрыстыі.

 

  • 7 ліпеня, субота, ў нашай Дыяцэзіі ўрачыстасць Маці Божай Тракельскай. З нашай парафіі арганізоўваецца выезд на галоўную св. Імшу. Жадаючых паехаць, просім запісвацца таксама ў сакрыстыі. Кошт паездкі – 7 рублёў.

 

  • Вялікі дзякуй за складванне ахвяраў на рамонт касцёла!

 

  • Нагадваем, што інтэнцыі св. Імшаў на 2019 год будзем запісваць з 9 верасня.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса Дыялог.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews