Душпастырскія аб’явы Лiда 03.06.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

ІX  ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 03.06.2018

 

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная).  Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на чэрвень:  аб супакоі ва ўсім свеце.

Сёння Дыяцэзіяльны дзень бацькі. Молімся ў інтэнцыі жывых і памерлых айцоў;

5 чэрвеня (аўторак) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка;

 

7 чэрвеня (чацвер) – заканчэнне актавы Божага Цела. Заахвочваем прыносіць на св. Імшу кветкі і зёлкі,  пасля кожнай св. Імшы – абрад благаслаўлення дзяцей;

  • І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00;

8 чэрвеня (пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў (з 2011 г.). У сувязі з урачыстасцю пасціць не абавязкова;

 

9 чэрвеня (субота) – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі;

 

Чэрвеньскае  набажэнства -  усіх сардэчна запрашаем на набажэнства штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на чэрвеньскім  набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх семьях.

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні –  06.06 (серада) ў 18.30.

 

 

3.З 23.06 па 02.07 – IV пешая пілігрымка ў Будслаў (Ліда- Будслаў).

 

4. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар газеты “Слова Жыцця”.

 

5.Вялікі дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы ўрачыстасці  Божага Цела, асаблівы дзякуй за падрыхтоўку алтарыкаў.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews