Душпастырскія аб’явы Шчучын 03.06.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля чэрвенскага набажэнства ў 15.30, змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

 

 

З літургічнага календара:

 

5 чэрвеня (аўторак) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.

 

7 чэрвеня першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

8 чэрвеня (пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У нашай парафіі другі пасля св. Тэрэзы Авільскай адпуст. У гэты дзень у нашай парафіі трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы а 10.00 гадз. і  галоўная св. Імша а 19.00 гадз., на якую ўсіх шчыра запрашаем. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца адпустовая працэсія з харонгвямі і олтажыкамі вакол тэрыторыі каля касцёла.

У пятніцу, у сувязі з заканчэннем Актавы Божага Цела, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне кветак і зёлаў (зелле), а таксама благаслаўленне дзяцей.

Пятнічная ўрачыстасць – гэта таксама Сусветны дзень малітвы аб святасць святароў.

У сувязі з тым, што ў пятніцу урачыстасць, то няма посту.

 

9 чэрвеня (субота) – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі (Niepokalanego Serca NMP).

 Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае (чэрвцовае) набажэнства праходзіць ў нашым касцёле ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30.

 

  • Вялікі дзякуй за складванне ахвяраў на рамонт касцёла! Ахвяры яшчэ можна прыносіць у сакрыстыю перад альбо пасля св. Імшаў.

 

  • Таксама вялікі дзякуй тым асобам і сем’ям, якія падрыхтавалі алтарыкі на працэсію Божага Цела па вул. Леніна і Горкага.

 

  • Інтэнцыі св. Імшаў на 2019 год будзем запісваць з 9 верасня.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса для дзяцей Водограй.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews