Душпастырскія аб’явы Шчучын 27.05.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ

НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

VIII ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

/Год В – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння на св. Імшы ў 11.30 заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года для дзяцей і моладзі ад 1 да 11 класа. Падчас св. Імшы будзем дзякаваць Богу за мінулы навучальны год і адначасова будзем прасіць аб бяспечныя летнія канікулы і дары Духа Святога для тых, хто здае эгзамены і піша тэсты.

 

 

З літургічнага календара:

 

31 мая (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божэ Цяло. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым. У гэты дзень дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень зранку а 10.00 гадз. і ўвечары галоўная ўрачыстая св. Імша а 18.00 гадз. Пасля вячэрняй св. Імшы працэсія вуліцамі горада. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў вячэрняй св. Імшы і працэсіі. Таксама просьба, каб, як мінулыя гады, падрыхтаваць алтары па вул. Леніна і Горкага.

31 мая заканчэнне маёвага набажэнства, а таксама ў гэты дзень у Ордэне Піяраў малітва аб новыя пакліканні.

 

1 чэрвеня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь з раніцы ад 9.15 і ўвечары ад 18.15.

1 чэрвеня таксама ўспамін св. Юстына, мучаніка і першы дзень чэрвенскага (чэрвцовага) набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30.

1 чэрвеня адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. У гэты дзень будзем маліцца, каб дзеці ўзрасталі ў мудрасці і пабожнасці.

 

2 чэрвеня (субота) - першая субота месяца. Пасля св. Імшаў Набажэнства да Беззаганага Сэрца НПМ.

 

3 чэрвеня I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Вялікі дзякуй за складванне ахвяраў на рамонт касцёла! Ахвяры яшчэ можна прыносіць у сакрыстыю перад альбо пасля св. Імшаў.

 

  • Нагадваем, што з 1 па 3 чэрвеня ў г. Баранавічы пройдзе ІІІ агульнабеларускі сямейны кангрэс на тэму: »Евангелле сям’і – радасць для свету». Заахвочваем да ўдзелу ў гэтым кангрэсе. Пазнаёміцца з праграмай і як запісацца, можна даведацца ў сакрыстыі альбо прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews