Душпастырскія аб’явы Лiда 20.05.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

Урачыстасць Спаслання Духа Святога – 20.05.2018

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне гімна “О Стварыцель Дух прыйдзі” можна атрымаць цалкавіты адпуст;

- заканчэнне велікоднага перыяду і велікодняй споведзі;

- сёння ў нашай парафіі вітаем прадстаўнікоў семінарыйнага музычнага гурта “Авэ” з Гродна, якія пасля кожнай св. Імшы будуць распаўсюджваць апошняе выданне музычнага дыску свайго гурта, цана дыску 5 руб.

21 мая (панядзелак) - свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.

 

23 мая (серада) – гадавіна біскупскага пасвячэння Пастыра нашай Дыяцэзіі. У гэты дзень молімся за кс. бп. Аляксандра Кашкевіча аб патрэбныя ласкі ў кіраванні Гродзенскай дыяцэзіяй.

 

24 мая (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

 

26 мая (субота) – успаімн св. Філіпа Нэры, святара.

 

28 мая (нядзеля) – Урачыстасць Найсвяцейшай Троіцы. На св. Імшы ў 11.30  дзеці нашай парафіі прыступяць да І св. Камуніі.

Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх семьях.

 

2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні – 06.06 (серада) ў 18.30,

за памерлых – 02.06 (субота) ў 9.00.

3. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews