Душпастырскія аб’явы Шчучын 20.05.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

/Год В — 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сённяшняй урачыстасцю, Спаслання Духа Святога, заканчваецца велікодны перыяд і час велікоднай споведзі.

Сёння за прачытанне гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст.

Таксама сёння ў нашым касцёле, на св. Імшах у 11.30 і 14.00, 100 дзяцей прыступіць (альбо прыступіла) да I св. Камуніі. Молімся за іх, каб як мага часцей ядналіся з Езусам у Эўхарыстыі.

 

 

З літургічнага календара:

 

21 мая (панядзелак) - свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.

 

23 мая (серада) – XXVІІ гадавіна біскупскага пасвячэння Пастыра нашай Дыяцэзіі. У гэты дзень молімся за кс. бп. Аляксандра Кашкевіча аб патрэбныя ласкі ў кіраванні Гродзенскай дыяцэзіяй.

 

24 мая (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (święto Jezusa Chrystusa Najwyższego i Wiecznego Kapłana).

 

25 мая (пятніца) - Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Ю. Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!

 

26 мая (субота) – успаімн св. Філіпа Нэры (św. Filipa Nereusza), святара.

 

28 мая (нядзеля) – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

А таксама на св. Імшы ў 11.30 будзем дзякаваць Богу за закэнчэнне катэхетычнага і навучальнага года і прасіць аб благаславенства Божае на надыходзячыя летнія канікулы. На гэтую св. Імшу шчыра запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і настаўнікаў!

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Вялікі дзякуй за складванне ахвяраў на рамонт касцёла! Калі хто яшчэ не злажыў, то можна гэта ўчыніць у сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў.

 

​ З 1 па 3 чэрвеня ў г. Баранавічы пройдзе ІІІ агульнабеларускі сямейны кангрэс на тэму: »Евангелле сям’і – радасць для свету». Заахвочваем да ўдзелу ў гэтым кангрэсе. Пазнаёміцца з праграмай і як запісацца, можна даведацца ў сакрыстыі альбо прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла.

 

​ У наступную нядзелю казанні да нас скіруе кс. Віктар Ханько, пробашч з Мастоў. Таксама ён звяртаецца з просьбай, каб дапамагчы матэрыяльна ў правядзенні рамонтаў унутры касцёла ў Мастах. Таму пасля св. Імшы кс. Віктар будзе стаяць з кошычкам, куды можна будзе злажыць ахвяры. Можа для кагосьці будзе цяжка злажыць ахвяру на тацу і пазней пасля св. Імшы яшчэ на рамонт касцёла ў Мастах, то можна будзе меньш кінуць на тацу, а гэтыя грошы ахвяраваць на рамонт касцёла ў Мастах.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews