Душпастырскія аб’явы Шчучын 13.05.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння ў нашай парафіі Дзень Фацімскі. У 15.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва МБ Фацімскай. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. набажэнства і працэсія з фігурай Маці Божай вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

 

З літургічнага календара:

 

14 мая (панядзелак) – свята св. Мацея, апостала.

 

15 мая (аўторак) – на св. Імшы а 19.00 гадз. праз пасрэдніцтва апякункі нашай парафіі, св. Тэрэзы Авільскай, молімся за ахвярадаўцаў.

 

16 мая (серада) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

А таксама на св. Імшы а 18.00 гадз. Ардынарый Гродзенскай Дыяцэзіі, кс. бп Аляксандр Кашкевіч, удзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі і дарослых з нашай парафіі.

Звяртаем увагу, што ў гэтую сераду св. Імша будзе а 18.00 гадз., а не а 19.00 і маёвае набажэнства выключна ў гэты дзень будзе зранку пасля св. Імшы а 10.00 гадз.

 

19 мая (субота) – у 10.45 і 11.15 споведзь дзяцей, якія ў гэтым годзе першы раз прыступяць да св. Камуніі.

 

20 мая (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ў гэты дзень гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст. У бліжэйшую нядзелю заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі. Таму, хто яшчэ не быў у велікоднай споведзі, заахвочваем, каб на гэтым тыдні прыступіў.

Таксама на св. Імшах ў 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Вялікі дзякуй за складванне ахвяраў на рамонт касцёла! Як бачыце, працы паволі ідуць. Ужо шмат сямей злажыла ахвяры, але яшчэ напэўна не ўсе, таму калі хто можа, то можна злажыць у сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў.

 

​ Сёння а 18.00 гадз., у касцёле, сход бацькоў, дзеці якіх у гэтым годзе прыступяць да І споведзі і св. Камуніі.

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews