Душпастырскія аб’явы Лiда 06.05.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 VІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 06.05.2018 г.

1.На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на май – за дзяцей нашай парафіі, якія рыхтуюцца прыступіць да І св. Споведзі і св. Камуніі.

Таксама сёння ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці і малітва ў інтэнцыі жывых і памерлых маці.

 

Распачалося маёвае набажэнства, у якім заахвочваем усіх прымаць удзел.

Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх сем’ях.

 

7, 8 і 9 мая – Дні малітвы перад урачыстасцю Ўнебаўшэсця Пана Езуса аб добрае надвор’е і ўраджай, каб на зямлі не было голаду. Заахвочваем да супольнай малітвы.

8 мая (аўторак) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.

 

9 мая (серада) – Дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакоі на зямлі.

 

10 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця. Св. Імшы ў нашым касцёле ў 9.00 і 18.30. Гэтае свята абавязковае, таму кожны католік у гэты дзень павінен прыняць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

11 мая (пятніца) – I дзень навэнны перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

 

12 мая (субота) — пасля св. Імшы на 18.30 адбудзецца чарговая душпастырская сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў нашай парафіі.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 6 чэрвеня (середа) ў 18.30,

за памерлых – 2 чэрвеня (субота) ў 9.00.

 

3.Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва новы нумар газеты “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews