Душпастырскія аб’явы Шчучын 06.05.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Перад св. Імшой а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц май: малітва за дзяцей, якія прыступаюць да І споведзі і св. Камуніі і за моладзь, якая прыме сакрамэнт канфірмацыі, каб узрасталі ў веры.

Таксама сёння ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. З гэтай нагоды супольна молімся за жывых і памерлых мам.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

7, 8 і 9 мая – Дні малітваў перад урачыстасцю Ўнебаўшэсця Пана Езуса аб добрае надвор’е і ўраджай, каб на зямлі не было голада. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца падчас маёвага набажэнства.

 

8 мая (аўторак) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.

 

9 мая (серада) – успамін Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі Ордэна Піяраў.

Таксама дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакой на зямлі.

 

10 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і а 19.00 гадз. Гэтае свята абавязковае, таму кожны католік у гэты дзень павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

11 мая (пятніца) – I дзень навэнны перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

 

13 мая (нядзеля) – у нашай парафіі Дзень Фацімскі. У 15.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва МБ Фацімскай. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. набажэнства і працэсія з фігурай Маці Божай вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

​ Удзяленне сакрамэнту канфірмацыі ў нашай парафіі адбудзецца 16 мая а 18.00 гадз., а першая св. Камунія 20 мая на св. Імшах у 11.30 і 14.00.

 

​ 11 мая ў 18.30 у кляштары адбудзецца курс беларускай мовы “Мова Нанова”. Калі хтосьці быў бы зацікаўлены пазнаваннем беларускай мовы, шчыра запрашаем!

 

​ Вялікі дзякуй за складванне ахвяраў на рамонт касцёла!

Калі хтосьці яшчэ не злажыў, то можна гэта зрабіць у сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў.

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набыць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews